Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Заслужаныя артысты

Людміла Міхайлаўна Арыніна нарадзілася 8 лістапада 1926 г. у сяле Сінодскае Саратаўскай губерні (цяпер Васкрасенскага раёна Саратаўскай вобласці). Бацька — Міхаіл Аляксандравіч Арынін (1897–1967) — быў мастаком, заслужаным дзеячам мастацтваў Узбецкай ССР (1951), маці — настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1935 г. сям’я пераехала ў Ташкент.

Тамара Анатольеўна Тэвасян нарадзілася 8 чэрвеня 1952 г. у Мінску. З дзяцінства праяўляла сябе ў сцэнічных мастацтвах — вучалася харэаграфіі і акрабатыцы, спявала і танцавала. Паступала ў тэатральны інстытут, але з-за малога росту (1,55 м) яе не прынялі.

Міхаіл Васільевіч Мятліцкі нарадзіўся 23 кастрычніка 1951 г. у г. Мінску. Школьнікам хадзіў на бальныя танцы, потым у тэатральную школу-студыю, якую вёў студэнт-рэжысёр, удзельнічаў у дзіцячых тэлеперадачах — чытаў вершы. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе педагогамі былі народная артыстка РСФСР Вера Паўлаўна Рэдліх і народны артыст БССР Юрый Уладзіміравіч Сідараў.

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук нарадзіўся 5 жніўня 1946 г. у в. Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У школе Валодзю навучылі любіць літаратуру, тэатр, ахвотна наведваў школьны тэатральны гурток, канешне, любіў кіно.

Сяргей Пятровіч Юркевіч нарадзіўся 14 снежня 1910 г. у Баку (Азербайджан), калі яго бацькі-акцёры былі там на гастролях. Бацька, Пётр Паўлавіч Юркевіч, з дваран, сын украінскага акцёра, выпускнік тэатральнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, працаваў у Кіеўскім тэатры музычнай камедыі. Маці, Вера Васільеўна Калтаноўская, з дваран, актрыса і дачка актрысы. З малых гадоў Сяргея прывучалі да сцэны, да музыкі.

Надзея Мацвееўна Ганчарэнка нарадзілася 1 ліпеня 1929 г. у г. Адэсе (Украінская ССР). Школьніцай любіла літаратуру, удзельнічала ў гуртку мастацкай самадзейнасці — са сцэны дэкламавала вершы. У 1950 г. скончыла Адэскае тэатральнае вучылішча. Працавала ў Адэскім тэатры юнага гледача.

Сяргей Іванавіч Еўдашэнка нарадзіўся 6 ліпеня 1929 г. у г. Адэсе Украінскай ССР. Пасля школы паступіў у Адэскае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча, якое скончыў у 1950 г. Працаваў у Адэскім і Львоўскім тэатрах Савецкай арміі. З 1955 г. Сяргей Еўдашэнка — акцёр у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі.

Вольга Сцяпанаўна Захарава нарадзілася 11 ліпеня 1908 г. у г. Яршове Саратаўскай губерні (Расія) у сям’i чыгуначнiка. Рана страціла бацьку. Скончыла тэатральную студыю «Пралеткульта» (1927) i была прынята ў трупу першага Саратаўскага рабочага тэатра. Затым скончыла тэатральны тэхнікум (1932). Працавала ў тэатрах гарадоў Саратава, Грознага, Благавешчанска-на-Амуры, Армавіра, Варонежа.

Пётр Аляксандравіч Маркін нарадзіўся 25 ліпеня 1903 г. у г. Саратаве (Расія) у сям’і рабочага. Скончыў Саратаўскі тэатральны тэхнікум (1924), вучыўся ў актрысы і педагога Марыі Іванаўны Велізарый. У 1926–1929 гг. працаваў у тэатрах розных гарадоў РСФСР.

Леанід Уладзіміравіч Нікольскі нарадзіўся 9 студзеня 1948 г. у вёсцы Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і праваслаўнага святара Уладзіміра Канстанцінавіча Нікольскага. Бацька ў свой час служыў у Гнеўчыцкім, а затым — Стрэльнянскім праваслаўных храмах. У сям’і расло сямёра дзяцей, і ўсе яны выхоўваліся на праваслаўных традыцыях.

Старонка 1 з 2